Вторник, 14 января 2025

Лукашэнка: супрацоўніцтва са Святым Прастолам і ў далейшым будзе мець асаблівую значнасць для Беларусі

82

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Папу Рымскага Францыска з днём нараджэння і 70-годдзем свяшчэнніцкага прызвання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага Лідара.

«На працягу многіх гадоў Вы нястомна несяце святло, дабро і любоў, дзеліцеся мудрасцю, аддаяце кожнаму кавалачак свайго сэрца», – гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы ў гэты святочны дзень падзякаваў Папу Рымскаму Францыску за яго малітвы і клопат пра Беларусь і яе вернікаў, дружбу і павагу. «З цеплынёй успамінаю нашу сустрэчу і шчырую размову», – заўважыў беларускі Лідар.

Супрацоўніцтва са Святым Прастолам мела і ў далейшым будзе мець асаблівую значнасць для Беларусі, падкрэсліў Прэзідэнт.

«Нягледзячы на перашкоды, з якімі мы сутыкаемся, Мінск і Ватыкан імкнуцца да захавання ўстойлівага міру, заснаванага на прынцыпах справядлівасці і раўнапраўя для краін свету. Узаемная падтрымка рэалізацыі такіх мэт дае надзею, што наш сумесны голас будзе пачуты», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў Папу Рымскаму моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця і Божай благадаці пры выкананні высокай апостальскай місіі.

БЕЛТА