Пятница, 18 апреля 2025

Лукашэнка: супраць Беларусі развязана поўнамаштабная гібрыдная вайна

155

Супраць Беларусі развязана поўнамаштабная гібрыдная вайна, якая мае наступальны характар. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўшаноўвання выпускнікоў ваенных ВНУ і вышэйшага афіцэрскага складу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што на Беларусь нарастае націск не толькі ў ваенна-палітычнай, але і ў іншых сферах, перш за ўсё ў эканамічнай і інфармацыйнай. «Гэта чарговы раз пацвярджае — супраць Беларусі развязана поўнамаштабная гібрыдная вайна, якая заўсёды мае наступальны характар, — сказаў беларускі лідар. — У гэтай вайне задзейнічаны як нацыянальныя, так і кааліцыйныя структуры Паўночнаатлантычнага блока, якія спецыялізуюцца на правядзенні псіхалагічных аперацый і падрыўных дзеянняў у кіберпрасторы».

Адначасова робяцца спробы раскалоць эканамічныя і палітычныя саюзы, у якія ўваходзяць Беларусь і Расія, канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. «Масіраваны націск прывёў да таго, што, на жаль, некаторыя нашы саюзнікі па АДКБ і СНД займаюць, мякка кажучы, пазіцыю чакання. Але пры гэтым палітыка Беларусі не пахіснулася, мы падтрымліваем дыялог з краінамі, якія паважаюць наша меркаванне і нашы інтарэсы», — заявіў Прэзідэнт.