Суббота, 13 апреля 2024

Лукашэнка — сілавікам: неабходна быць гатовымі да любых падзей

56

Пытанні процідзеяння знешнім і ўнутраным пагрозам павінны быць на асаблівым кантролі, неабходна быць гатовымі да любых падзей. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях дзейнасці органаў сілавога блока, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што найвышэйшы ўзровень знешніх пагроз для Рэспублікі Беларусь вымушае звярнуць самую пільную ўвагу і на пагрозы ўнутраныя. «Тым больш што гэта — звёны аднаго ланцуга», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Нам неабходна быць гатовымі да любых падзей. Такім чынам, пытанні процідзеяння знешнім і ўнутраным пагрозам павінны быць сёння на асаблівым кантролі», — падкрэсліў Прэзідэнт.

БЕЛТА