Пятница, 13 декабря 2024

Лукашэнка: сфарміраваны за гады незалежнасці базіс дае магчымасць з упэўненасцю глядзець у будучыню

56

Сфарміраваны за гады незалежнасці базіс дае магчымасць з упэўненасцю глядзець у будучыню. Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі суайчыннікам з нагоды Дня Незалежнасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

«Гэта свята — даніна пакаленням беларусаў, якія на працягу стагоддзяў адстойвалі права жыць на роднай зямлі і самастойна вызначаць уласны лёс. Яно захоўвае памяць пра бяспрыкладны подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дэманструе гістарычную сталасць, нацыянальную годнасць і цвёрдую волю наследнікаў народа-пераможцы ўмацоўваць сваю дзяржаўнасць», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што, выбраўшы шлях пераемнага развіцця, у краіне захавалі і прымножылі лепшыя дасягненні савецкага перыяду, асвойваюць сучасныя высокатэхналагічныя галіны эканомікі. Нягледзячы на беспрэцэдэнтныя выклікі часу, забяспечваюцца сацыяльныя гарантыі і магчымасці для самарэалізацыі кожнаму грамадзяніну.

«Сфарміраваны за гады незалежнасці духоўны, маральны, інтэлектуальны, эканамічны базіс дае нам магчымасць з упэўненасцю глядзець у будучыню. А народнае адзінства, добрасумленная праца і беражлівае стаўленне да сваёй зямлі з’яўляюцца залогам дасягнення самых запаветных мэт», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён пажадаў суграмадзянам моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту.

Віншаванне Прэзідэнта з Днём Незалежнасці Беларусі

Дарагія суайчыннікі!

Сёння наша краіна адзначае Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі).

Гэта свята — даніна пакаленням беларусаў, якія на працягу стагоддзяў адстойвалі права жыць на роднай зямлі і самастойна вызначаць уласны лёс. Яно захоўвае памяць пра бяспрыкладны подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дэманструе гістарычную сталасць, нацыянальную годнасць і цвёрдую волю наследнікаў народа-пераможцы ўмацоўваць сваю дзяржаўнасць.

Выбраўшы шлях пераемнага развіцця, мы захавалі і прымножылі лепшыя дасягненні савецкага перыяду, асвойваем сучасныя высокатэхналагічныя галіны эканомікі. Нягледзячы на беспрэцэдэнтныя выклікі часу, забяспечваем сацыяльныя гарантыі і магчымасці для самарэалізацыі кожнаму грамадзяніну.

Сфарміраваны за гады незалежнасці духоўны, маральны, інтэлектуальны, эканамічны базіс дае нам магчымасць з упэўненасцю глядзець у будучыню. А народнае адзінства, добрасумленная праца і беражлівае стаўленне да сваёй зямлі з’яўляюцца залогам дасягнення самых запаветных мэт.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту.

Са святам, дарагія сябры! З Днём Незалежнасці!

Аляксандр Лукашэнка

3 ліпеня 2023 г.-0-