Воскресенье, 19 января 2025

Лукашэнка: сельскагаспадарчая галіна краіны ўваходзіць у лік найбольш эфектыўных у беларускай эканоміцы

41

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК з прафесійным святам — Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Сёння сельскагаспадарчая галіна краіны ўваходзіць у лік найбольш эфектыўных у беларускай эканоміцы, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Нашы працаўнікі сельскай нівы ў гэтым годзе вырасцілі і сабралі добры ўраджай: больш за 10 мільёнаў тон збожжа з улікам кукурузы і рапсу, каля 5 мільёнаў тон цукровых буракоў. Аграрыі забяспечваюць якаснымі і смачнымі прадуктамі ўласнае насельніцтва, прадаўжаюць нарошчваць экспарт».

Прэзідэнт выказаў перакананасць, што дзякуючы працавітасці і ўпартасці будуць дастойна выкананы маштабныя задачы, якія стаяць перад АПК краіны.

Кіраўнік дзяржавы выказаў словы ўдзячнасці ветэранам галіны і ўсім вяскоўцам за прафесіяналізм і адказнасць, шчырую любоў да роднай зямлі, імкненне захоўваць і прымнажаць лепшыя нацыянальныя аграрныя традыцыі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў кожнаму моцнага здароўя, дабрабыту і стабільна высокіх ураджаяў.

Віншаванне Прэзідэнта з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці
Работнікам і ветэранам сельскай гаспадаркі
і перапрацоўчай прамысловасці
аграпрамысловага комплексу

Дарагія сябры!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

Сёння сельскагаспадарчая галіна краіны ўваходзіць у лік найбольш эфектыўных у беларускай эканоміцы.

Нашы працаўнікі сельскай нівы ў гэтым годзе вырасцілі і сабралі добры ўраджай: больш за 10 мільёнаў тон збожжа з улікам кукурузы і рапсу, каля 5 мільёнаў тон цукровых буракоў. Аграрыі забяспечваюць якаснымі і смачнымі прадуктамі ўласнае насельніцтва, прадаўжаюць нарошчваць экспарт.

Перакананы, што дзякуючы вашай працавітасці і ўпартасці будуць дастойна выкананы маштабныя задачы, якія стаяць перад АПК краіны.

Выказваю словы ўдзячнасці ветэранам галіны і ўсім вяскоўцам за прафесіяналізм і адказнасць, шчырую любоў да роднай зямлі, імкненне захоўваць і прымнажаць лепшыя нацыянальныя аграрныя традыцыі.

Жадаю кожнаму з вас моцнага здароўя, дабрабыту і стабільна высокіх ураджаяў.

Аляксандр Лукашэнка,
17 лістапада 2024 года.

БЕЛТА