Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка развітаўся з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, які заўчасна пайшоў з жыцця.
Telegram-канал «Пул Першага» апублікаваў фатаграфію кіраўніка дзяржавы каля Дома афіцэраў, удакладніўшы, што Аляксандр Лукашэнка прыйшоў на развітанне пяшком ад Адміністрацыі Прэзідэнта. Цырымонія развітання арганізавана ў сталічным Доме афіцэраў.
Як паведамлялася, Уладзімір Макей будзе пахаваны 29 лістапада на Усходніх могілках у Мінску.