Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ў бліжэйшай будучыні буйныя азіяцкія краіны будуць вызначаць сусветнае развіццё. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з паслом Індыі ў Беларусі Алокам Ранджанам Джа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Як гісторык, я абсалютна ўпэўнены ў тым (і гэта мы ўжо з вамі ўбачым у бліжэйшы час), што ўся планета будзе развівацца, арыентуючыся на тую частку Азіі, у якой размешчана Індыя. Вялікі Кітай, велізарная Індыя. Вельмі перспектыўныя, дынамічна развіваюцца, яны будуць дыктаваць моду ў бліжэйшай будучыні для ўсяго свету», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
«Мы вітаем такую будучыню планеты і, зразумела, хацелі б знайсці сваё месца ў растучай індыйскай эканоміцы. Хацелі б карыстацца і мець падтрымку індыйскай дзяржавы на ўсіх узроўнях. У даўгу не застанёмся», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.