Расчляненне Украіны і перадача зямель Польшчы непрымальныя. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Мы гэта бачылі паўгода таму. Папярэдне гэта абмяркоўвалі. Нам гэта непрымальна. Адрыў заходняй Украіны, расчляненне Украіны і перадача зямель Польшчы непрымальны. І, калі трэба будзе заходняму насельніцтву Украіны, мы, вядома, будзем іх падтрымліваць. Я прашу, каб вы абмеркавалі і прадумалі гэта пытанне. Зразумела, я хацеў бы, каб у гэтым плане вы нас падтрымалі. Калі такая будзе падтрымка, і заходняя Украіна папросіць гэтай дапамогі, мы, вядома, будзем аказваць заходняму насельніцтву ва Украіне дапамогу і падтрымку. Калі так будзе, мы будзем іх падтрымліваць усякім чынам», — падкрэсліў беларускі лідар.
«Таму што мы з захаду можам зведать — прыбалты і палякі — уплыў іх ваенны. І атрымаецца, што і з поўдня. Саюзная дзяржава ўсё роўна, як вы сказалі, нам давядзецца абараняцца. Таму такія падыходы непрымальныя», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён яшчэ раз падкрэсліў, што бакі маюць намер усяляк процідзейнічаць такому развіццю падзей. «І я прашу, каб вы таксама глядзелі гэта пытанне ў сябе ў плане нашай падтрымкі па ўжо заходняй Украіне», — звярнуўся кіраўнік дзяржавы да свайго расійскага калегі.