Суббота, 14 декабря 2024

Лукашэнка прыняў прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі

139

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь Віктара Лукашэнку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, аб стане спраў у сферы спорту ўнутры Беларусі ён добра інфармаваны. Таму асноўнай тэмай размовы стала сітуацыя з беларускім спортам на міжнароднай арэне, у тым ліку пытанні маючай адбыцца ў 2024 годзе Алімпіяды. У адпаведную дзейнасць актыўна ўключаны як дзяржаўныя органы, так і грамадскія арганізацыі. Прэзідэнта цікавіла, як тут арганізавана работа і ўзаемадзеянне з Нацыянальным алімпійскім камітэтам.

Акрамя таго, на сустрэчы абмяркоўваліся падрыхтоўка і правядзенне ІІ Гульняў краін СНД, якія ў жніўні гэтага года прыме Мінск. Раней Прэзідэнт Беларусі падкрэсліваў, што гэтыя міжнародныя спаборніцтвы стануць вельмі сур’ёзным крытэрыем для ўсёй спартыўнай галіны краіны.

БЕЛТА