Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Расію з рабочым візітам, паведамляе БЕЛТА.
Прэзідэнты Беларусі і Расіі 23 ліпеня правядуць перагаворы, аб якіх дамаўляліся раней. Гэту сустрэчу кіраўнік беларускай дзяржавы анансаваў, размаўляючы з журналістамі замежных і беларускіх СМІ: «Мы ў бліжэйшы час дамовіліся сустрэцца».
«Парадак дня перагавораў вызначаны, пытанняў трэба будзе абмеркаваць шмат. Традыцыйна для сустрэч лідараў Беларусі і Расіі гэта шырокае кола найбольш важных і базавых для двухбаковых адносін тэм: пытанні бяспекі, міжнароднага парадку дня, эканамічнае ўзаемадзеянне, рэалізацыя саюзных праграм, сумеснае процістаянне незаконнаму санкцыйнаму націску і шмат іншага», — інфармавалі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.