Шэраг тэлефонных размоў з замежнымі лідарамі правёў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 жніўня.
Актуальныя тэмы двухбаковага парадку дня, а таксама вострыя пытанні рэгіянальнай і міжнароднай абстаноўкі абмеркаваны з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.
Перспектыўныя напрамкі развіцця беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва разгледжаны ў размове з Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым. Лідары краін абмяняліся думкамі і па пытаннях міжнароднай праблематыкі.
Адбылася таксама тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з першым Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым.
Кіраўнікі замежных дзяржаў у ходзе асабістай размовы, а таксама ў шматлікіх пасланнях цёпла павіншавалі Прэзідэнта Беларусі з днём нараджэння.