Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 лютага прагаласаваў на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовых саветаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы традыцыйна прыняў удзел у галасаванні на выбарчым участку, размешчаным у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры.
Разам з кіраўніком дзяржавы на выбарчы ўчастак прыехаў і яго сын Мікалай. Дарэчы, у гэтым годзе ён упершыню і сам прагаласаваў на выбарах.