Пятница, 13 декабря 2024

Лукашэнка: прафесія ратавальніка патрабуе асаблівай мужнасці, адвагі і найвышэйшай кампетэнцыі

34

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях з прафесійным святам — Днём пажарнай службы Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

«Кожны з вас выбраў унікальную прафесію, якая патрабуе асаблівай мужнасці, адвагі і найвышэйшай кампетэнцыі. Паколькі ад аператыўнасці і зладжанасці вашай каманднай работы залежыць не толькі захаванасць матэрыяльных каштоўнасцей, але і самае галоўнае — жыцці людзей, — гаворыцца ў віншаванні. — Вы заўсёды ў гатоўнасці нумар адзін, заўсёды на баявым пасту, паспяхова процідзейнічаючы вогненнай стыхіі і іншым небяспекам. Менавіта таму беларускія ратавальнікі карыстаюцца такім даверам і павагай нашых грамадзян».

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях маюць усё неабходнае, каб аператыўна рэагаваць на любыя ўзнікаючыя пагрозы тэхнагеннага і прыроднага характару, на належным узроўні вырашаць пастаўленыя задачы, забяспечваючы мір і спакой у нашай Беларусі. «Няхай так будзе і далей», — адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў за службу ўсім дзеючым супрацоўнікам і доблесным ветэранам, якія свята захоўваюць традыцыі, верныя свайму абавязку і Айчыне: «Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і ўдачы, а вашым сем’ям — міру і дабра».

Віншаванне Прэзідэнта з Днём пажарнай службы Беларусі

Работнікам і ветэранам органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь

Паважаныя таварышы!

Віншую вас з прафесійным святам — Днём пажарнай службы Беларусі.

Кожны з вас выбраў унікальную прафесію, якая патрабуе асаблівай мужнасці, адвагі і найвышэйшай кампетэнцыі. Паколькі ад аператыўнасці і зладжанасці вашай каманднай работы залежыць не толькі захаванасць матэрыяльных каштоўнасцей, але і самае галоўнае — жыцці людзей.

Вы заўсёды ў гатоўнасці нумар адзін, заўсёды на баявым пасту, паспяхова процідзейнічаючы вогненнай стыхіі і іншым небяспекам. Менавіта таму беларускія ратавальнікі карыстаюцца такім даверам і павагай нашых грамадзян.

Сёння органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях маюць усё неабходнае, каб аператыўна рэагаваць на любыя ўзнікаючыя пагрозы тэхнагеннага і прыроднага характару, на належным узроўні вырашаць пастаўленыя задачы, забяспечваючы мір і спакой у нашай Беларусі. Няхай так будзе і далей.

Дзякую за службу ўсім дзеючым супрацоўнікам і доблесным ветэранам, якія свята захоўваюць традыцыі, верныя свайму абавязку і Айчыне.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і ўдачы, а вашым сем’ям — міру і дабра.

Аляксандр Лукашэнка.25 ліпеня 2024 года