Понедельник, 17 июня 2024

Лукашэнка: праўда аб Вялікай Перамозе ахоўвае нашу зямлю ад пагроз новага часу

46

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Перамогі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

«Гэта свяшчэннае свята адгукаецца ў нашых сэрцах вялікай радасцю і бязмернай удзячнасцю савецкаму народу, які знішчыў фашызм і выратаваў будучыню чалавецтва цаной мільёнаў жыццяў, — гаворыцца ў віншаванні. — У кожным кутку, кожнай сям’і Беларусі спароджаная нянавісцю і ідэямі сусветнага панавання вайна пакінула незагойныя раны ад жудасных злачынстваў гітлераўскіх катаў і іх памагатых».

Гераічная барацьба з ворагам і самаадданая праца ў тыле сталі праявай усенароднага супраціўлення і гатоўнасці беларусаў да самаахвяравання, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

«Адзінства нашых продкаў, іх любоў да Радзімы і шчырая вера ў перамогу назаўсёды сталі маральнымі арыенцірамі для ўдзячных пакаленняў мірнай і незалежнай беларускай дзяржавы, — канстатаваў Прэзідэнт. — Праз гады праўда аб Вялікай Перамозе ахоўвае нашу зямлю ад пагроз новага часу, а ўсё чалавецтва — ад адраджэння разбуральных ідэй нацызму».

Беларускі народ свята шануе памяць загінулых і ніколі не забудзе імёны бязвінных мучанікаў і славу мужных абаронцаў і вызваліцеляў, звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў ветэранам моцнага здароўя і даўгалецця, а таксама шчасця, міру і дабра ў кожны дом.
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Днём Перамогі
Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з Днём Перамогі!

Гэта свяшчэннае свята адгукаецца ў нашых сэрцах вялікай радасцю і бязмернай удзячнасцю савецкаму народу, які знішчыў фашызм і выратаваў будучыню чалавецтва цаной мільёнаў жыццяў.

У кожным кутку, кожнай сям’і Беларусі спароджаная нянавісцю і ідэямі сусветнага панавання вайна пакінула незагойныя раны ад жудасных злачынстваў гітлераўскіх катаў і іх памагатых.

Гераічная барацьба з ворагам і самаадданая праца ў тыле сталі праявай усенароднага супраціўлення і гатоўнасці беларусаў да самаахвяравання.

Адзінства нашых продкаў, іх любоў да Радзімы і шчырая вера ў перамогу назаўсёды сталі маральнымі арыенцірамі для ўдзячных пакаленняў мірнай і незалежнай беларускай дзяржавы.

Праз гады праўда аб Вялікай Перамозе ахоўвае нашу зямлю ад пагроз новага часу, а ўсё чалавецтва — ад адраджэння разбуральных ідэй нацызму.

Беларускі народ свята шануе памяць загінулых і ніколі не забудзе імёны бязвінных мучанікаў і славу мужных абаронцаў і вызваліцеляў.

Жадаю нашым дарагім ветэранам моцнага здароўя і даўгалецця, а таксама шчасця, міру і дабра ў кожны дом.

Аляксандр Лукашэнка,

9 мая 2024 года.

БЕЛТА