Воскресенье, 6 октября 2024

Лукашэнка пажадаў народу Латвіі ўмацоўваць дзяржаўнасць не цаной адносін з суседзямі

48

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў народ Латвіі са 105-й гадавінай абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

«Нашых продкаў спрадвеку аб’ядноўвалі паважлівыя, добразычлівыя адносіны. Беларусы заўсёды шчыра радаваліся поспехам сваіх латвійскіх сяброў, мелі куміраў сярод дзеячаў латвійскага кіно і эстрады. І ніколі не дыктавалі вам, каго выбіраць кіраўніком сваёй краны і па якім шляху яна будзе развівацца», — гаворыцца ў віншаванні.

Беларусь без ваганняў адкрыла для жыхароў Латвіі магчымасць бязвізавага ўезду ў краіну, і ёю скарысталіся дзясяткі тысяч чалавек. «Такім чынам Мінск падтрымаў гуманітарныя і дзелавыя кантакты, надаў дадатковую каштоўнасць суседству, якое нельга разбурыць», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею на добразычлівае стаўленне да беларусаў з латвійскага боку, палітычную сталасць, грамадзянскую пазіцыю і выбар на карысць хуткага пераадолення ўсіх існуючых супярэчнасцей.

«Шчыра жадаю латвійскаму народу міру, перспектыў і магчымасцей для ўмацавання дзяржаўнасці не цаной адносін са сваімі суседзямі, — дадаў Прэзідэнт. — Калі ласка ў Беларусь!»

БЕЛТА