Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

«Яркае святло Віфлеемскай зоркі кліча ўсіх вернікаў насустрач самаму цудоўнаму хрысціянскаму святу. Яно напаўняе сэрца вялікай радасцю і надзеяй, натхняе на добрыя справы, вучыць праяўляць спагаду і любоў да бліжняга», — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Нараджэнне Хрыстова — час для шчырай малітвы ў храме і душэўных сямейных вечароў, доўгачаканых дзіцячых падарункаў і ўсвядомленай дабрачыннасці, падвядзення вынікаў і складання планаў на будучыню.
«Упэўнены, аб’яднаныя вернасцю да сваёй роднай Беларусі, разам мы зробім усё магчымае, каб кожны яе жыхар адчуваў сябе запатрабаваным і шчаслівым, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Жадаю вам моцнага здароўя, поспехаў і аптымізму. Няхай цудоўная атмасфера гэтых дзён стане невычэрпнай крыніцай духоўнай сілы на наступны год».
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі хрысціянам, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня
Хрысціянам Беларусі,
якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня
Дарагія суайчыннікі!
Прыміце цёплыя віншаванні з Нараджэннем Хрыстовым.
Яркае святло Віфлеемскай зоркі кліча ўсіх вернікаў насустрач самаму цудоўнаму хрысціянскаму святу. Яно напаўняе сэрца вялікай радасцю і надзеяй, натхняе на добрыя справы, вучыць праяўляць спагаду і любоў да бліжняга.
Нараджэнне Хрыстова — час для шчырай малітвы ў храме і душэўных сямейных вечароў, доўгачаканых дзіцячых падарункаў і ўсвядомленай дабрачыннасці, падвядзення вынікаў і складання планаў на будучыню.
Упэўнены, аб’яднаныя вернасцю да сваёй роднай Беларусі, разам мы зробім усё магчымае, каб кожны яе жыхар адчуваў сябе запатрабаваным і шчаслівым.
Жадаю вам моцнага здароўя, поспехаў і аптымізму. Няхай цудоўная атмасфера гэтых дзён стане невычэрпнай крыніцай духоўнай сілы на наступны год.
Аляксандр Лукашэнка.