Среда, 26 марта 2025

Лукашэнка павіншаваў Сі Цзіньпіна з днём нараджэння: у Беларусі з захапленнем назіраюць за поспехамі Кітая

68

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«У Беларусі з захапленнем назіраюць за поспехамі Кітая як ва ўнутранай палітыцы, так і на міжнароднай арэне, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Без сумнення, яны сталі магчымыя дзякуючы Вашаму эфектыўнаму кіраўніцтву, паслядоўнай рэалізацыі Вашых ідэй, нацэленых на пабудову супольнасці адзінага лёсу чалавецтва».

Аляксандр Лукашэнка запэўніў у імкненні Мінска да цеснага супрацоўніцтва па ажыццяўленні ініцыятыў Пекіна ў галіне глабальнай бяспекі, развіцця цывілізацыі, а таксама ў іншых актуальных сферах.

«Дзякую Вам за асабістую ўвагу і намаганні, накіраваныя на пастаяннае ўмацаванне адносін усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства паміж Беларуссю і Кітаем. Асабліва ўдзячны за падтрымку і дапамогу ў пытаннях далучэння нашай краіны да фарматаў ШАС і БРІКС», — адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў: «Выказваю надзею на сустрэчу з Вамі на маючым адбыцца саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва 4 ліпеня ў Астане. Упэўнены, што на гэтай пляцоўцы Беларусь і Кітай будуць таксама стаяць плячо ў плячо, дабіваючыся поўнага раскрыцця патэнцыялу гэтай арганізацыі на карысць нашых народаў і ўсяго чалавецтва».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сі Цзіньпіну моцнага здароўя, шчасця і новых выдатных дасягненняў у дзяржаўнай дзейнасці.

БЕЛТА