
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Аляксандра Малініна з 65-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Кіраўніка дзяржавы.
«Яскравы талент, індывідуальнасць і непаўторнае вакальнае майстэрства прынеслі Вам шырокую вядомасць і велізарную любоў гледачоў», – гаворыцца ў віншаванні.
Праніклівае выкананне Аляксандрам Малінін рамансаў, песень савецкіх і расійскіх аўтараў пакарыла сэрцы мільёнаў паклоннікаў, адзначыў беларускі лідар.
«Упэўнены, што Ваша творчасць і ў далейшым будзе дарыць публіцы радасць і добры настрой, садзейнічаць актыўнаму культурнаму дыялогу паміж народамі Беларусі і Расіі», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў народнаму артысту моцнага здароўя, міру і дабрабыту.