Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларускага плыўца Ігара Бокага з залатым медалём летніх Паралімпійскіх гульняў 2024 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Дзякуючы сваім бліскучым перамогам і рэкордам ты ўжо стаіш у адным радзе з самымі праслаўленымі паралімпійцамі планеты, зноў і зноў даказваючы, што для выдатнага спартыўнага таленту на шляху да Алімпу няма перашкод. Ганарымся табой, балеем за цябе і чакаем новых перамог», — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў спартсмену моцнага здароўя, міру, бадзёрасці духу і невычэрпнай энергіі.