Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды Беларусі па скачках на батуце Віялету Бардзілоўскую з заваяваннем серабра Алімпіяды ў Парыжы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Гэты медаль — сапраўдны трыумф для цябе і ўсёй беларускай алімпійскай каманды, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Нягледзячы ні на якія абставіны, у саперніцтве з самымі моцнымі атлетамі планеты ты змагла прадэманстраваць адточанае майстэрства, непахісны характар і сілу духу».
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з такой значнай для краіны перамогай таксама ўвесь трэнерскі штаб на чале з Вольгай Уласавай: «Мы ганарымся беларускай школай батутыстаў».
«Ад усяго сэрца жадаю моцнага здароўя, дабрабыту і новых дасягненняў», — адзначыў Прэзідэнт.