Вторник, 8 октября 2024

Лукашэнка памілаваў грамадзяніна Германіі Крыегера

29

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб памілаванні грамадзяніна Германіі Рыка Крыегера. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

Нагадаем, Крыегера прызналі вінаватым па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса, ён быў прыгавораны судом да выключнай меры пакарання.

Як паведамлялася раней, Крыегер звярнуўся да Прэзідэнта Беларусі з прашэннем аб памілаванні.

Кіраўніком дзяржавы з улікам усіх акалічнасцей прынята рашэнне аб памілаванні.

БЕЛТА