Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 197 «Аб спецыялізаваных ліцэях Міністэрства ўнутраных спраў», паведамілі БЕЛТА у прэс-службе беларускага лідара.
У мэтах далейшага ўдасканалення сістэмы падрыхтоўкі кадраў для органаў унутраных спраў кіраўнік дзяржавы пастанавіў стварыць Магілёўскі спецыялізаваны ліцэй МУС.
Міністэрству ўнутраных спраў даручана да 1 мая 2024 года зацвердзіць статут, структуру, колькасць і штатны расклад ліцэя, да 1 ліпеня 2024 года — ажыццявіць прыём навучэнцаў і з 1 верасня арганізаваць адукацыйны працэс.