Суббота, 12 октября 2024

Лукашэнка падпісаў указ аб прызыве на тэрміновую ваенную службу ў верасні-лістападзе 2024 года

86

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 жніўня падпісаў указ нумар 312 «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве». Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам прадугледжваецца прызваць у верасні — лістападзе 2024 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян Беларусі мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.

Прыняцце ўказа дазволіць рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам своечасова правесці мерапрыемствы па прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве.

Адначасова ўказам прадугледжваецца звальненне ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны.

БЕЛТА