Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 12 мая падпісаў указ нумар 171 аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У беларускае грамадзянства прыняты 319 чалавек. З іх 290 — грамадзяне Украіны. У асноўным гэта асобы, якія прыбылі ў Беларусь з Данецкай і Луганскай абласцей.
Раней кіраўніком дзяржавы толькі са жніўня 2021 года прыняты ў грамадзянства 1784 украінцы, з іх 390 дзяцей. Падраздзяленнямі па грамадзянстве і міграцыі МУС Рэспублікі Беларусь за той жа перыяд аформлена беларускае грамадзянства 1750 грамадзянам Украіны ў спрошчаным парадку.
У цэлым пасля сустрэчы кіраўніка дзяржавы з прадстаўнікамі грамадскасці, медыйнай і экспертнай супольнасці «Вялікая размова з Прэзідэнтам» 9 жніўня мінулага года беларускімі грамадзянамі сталі 3534 украінцы. Тады Аляксандр Лукашэнка па гэтым пытанні даў неабходныя даручэнні.
Акрамя таго, за гэты час беларускае грамадзянства прадастаўлена 709 іншаземцам, якія прыехалі ў Беларусь з іншых краін. Напрыклад, грамадзянамі краіны сталі два ўрачы, якія працуюць у сталічных установах аховы здароўя, яны прыбылі ў нашу краіну з Сірыі і Самалі.