
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паабяцаў зрабіць усё для захавання вёскі, без якой не будзе і дзяржавы.
«Яшчэ ў гэтым сельскім храме хачу сказаць два словы аб вёсцы. Вы бачыце, што ў гэтыя няпростыя часы мы робім нямала для таго, каб захаваць вёску», – сказаў Прэзідэнт.
Ён падкрэсліў, што ў дзяржаў, якія разбурылі вёску, няма будучыні. «Страцім вёску – страцім дзяржаву. Яе проста не будзе. Таму я вам абяцаю, што як чалавек, які вырас у вёсцы, ведаючы жыццё сельскага чалавека, складанасці і цяжкасці, я зраблю ўсё, каб захаваць нашу вёску. Каб вёска – яна сёння ёсць карміцелька нашых людзей, фундамент нашай дзяржавы – была моцнай, магутнай і квітнеючай», – запэўніў Аляксандр Лукашэнка.
«Гэта не значыць, што мы забудзем гарады – гэта прамысловасць. Без яе не можа таксама развівацца тая ж вёска. Мы будзем рабіць усё для таго, каб развіваць нашу эканоміку. У нас ёсць для гэтага ўсё, нягледзячы на складаныя часы», – падкрэсліў беларускі Лідэр.