Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне работнікам і ветэранам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу з прафесійным святам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Наш народ заўсёды высока цаніў нялёгкую працу на сельскай ніве — самую мірную і стваральную на зямлі. Хлебаробаў стагоддзямі ўслаўлялі ў вершах і прозе, увекавечвалі на мастацкіх палотнах, а вянок з залатых каласоў з кветкамі лёну і канюшыны на Дзяржаўным гербе суверэннай Беларусі стаў яркім сімвалам працвітання, дастатку і вялікай працавітасці ўсіх жыхароў нашай цудоўнай краіны», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што ў гэты дзень падводзяць вынікі сельскагаспадарчага года і ўшаноўваюць работнікаў аграпрамысловага комплексу. «Дзякуючы вам забяспечваецца ўласная харчовая бяспека, рэспубліка пацвярджае сваю надзейнасць па ўсіх экспартных напрамках, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Упэўнены, важныя задачы па павышэнні ўраджайнасці розных культур, мадэрнізацыі і будаўніцтве сучасных комплексаў, укараненні перадавых тэхналогій вытворчасці і дасягненняў айчыннай аграрнай навукі будуць выкананы і ўзнімуць галіну на новы ўзровень».
Прэзідэнт пажадаў работнікам і ветэранам сельскай гаспадаркі, а таксама іх блізкім здароўя, шчасця і чыстага неба над галавой.
Віншаванне Прэзідэнта работнікам і ветэранам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК
Работнікам і ветэранам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу
Дарагія сябры!
Віншую вас з прафесійным святам.
Наш народ заўсёды высока цаніў нялёгкую працу на сельскай ніве — самую мірную і стваральную на зямлі. Хлебаробаў стагоддзямі ўслаўлялі ў вершах і прозе, увекавечвалі на мастацкіх палотнах, а вянок з залатых каласоў з кветкамі лёну і канюшыны на Дзяржаўным гербе суверэннай Беларусі стаў яркім сімвалам працвітання, дастатку і вялікай працавітасці ўсіх жыхароў нашай цудоўнай краіны.
Сёння мы падводзім вынікі сельскагаспадарчага года і ўшаноўваем работнікаў аграпрамысловага комплексу. Дзякуючы вам забяспечваецца ўласная харчовая бяспека, рэспубліка пацвярджае сваю надзейнасць па ўсіх экспартных напрамках.
Упэўнены, важныя задачы па павышэнні ўраджайнасці розных культур, мадэрнізацыі і будаўніцтве сучасных комплексаў, укараненні передавых тэхналогій вытворчасці і дасягненняў айчыннай аграрнай навукі будуць выкананы і ўзнімуць галіну на новы ўзровень.
У гэты святочны дзень жадаю вам і вашым блізкім здароўя, шчасця і чыстага неба над галавой.
Аляксандр Лукашэнка
19 лістапада 2023 года.