Понедельник, 16 сентября 2024

Лукашэнка накіраваў спачуванне народу Лівіі ў сувязі з ахвярамі стыхійнага бедства

85

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне народу Лівіі ў сувязі з вялікімі чалавечымі ахвярамі ў выніку стыхійнага бедства, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

«У Беларусі з глыбокім болем даведаліся пра вялікія чалавечыя ахвяры і маштабныя разбурэнні ў выніку стыхійнага бедства ў Лівіі, — гаворыцца ў спачуванні. — У гэты цяжкі журботны час мы падзяляем горыч страты і смутак народа Лівіі, жадаем мужнасці і стойкасці сем’ям загінулых, а таксама хутчэйшага выздараўлення пацярпелым»

БЕЛТА