Суббота, 12 октября 2024

Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю легендарнага барца і трэнера Аляксандра Мядзведзя

21

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім заслужанага майстра спорту СССР, заслужанага трэнера БССР і СССР, шматразовага чэмпіёна свету і Алімпійскіх гульняў Аляксандра Мядзведзя. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Прыміце шчырыя спачуванні ў сувязі са смерцю легенды сусветнага спорту Аляксандра Васільевіча Мядзведзя. Пайшоў з жыцця вялікі атлет, трэнер, грамадскі дзеяч. Ён тройчы паднімаўся на вышэйшую прыступку алімпійскага п’едэстала, дэманструючы на дыване віртуозную тэхніку і вялікую моц, быў прызнаны лепшым барцом вольнага стылю ў гісторыі спорту», — гаворыцца ў спачуванні.

Прэзідэнт падкрэсліў, што Аляксандр Мядзведзь усяго сябе прысвяціў служэнню роднай Беларусі, унёс неацэнны ўклад у развіццё нацыянальнай школы барацьбы і алімпійскага руху.

«У памяці беларускага народа Аляксандр Васільевіч назаўсёды застанецца як увасабленне сілы, мудрасці і патрыятызму», — падкрэсліў беларускі лідар.

БЕЛТА