Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным прапанаваў развіваць супрацоўніцтва з КНДР «на траіх», перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Назіраў уважліва за апошнімі вашымі цяжкімі гэтымі працоўнымі днямі. Прыемна было бачыць вас з Кім Чэн Ынам на касмадроме Усходні. Таму што сам быў там. Мы з вамі наведвалі гэты касмадром раней. Я думаю, што мы можам падумаць і аб супрацоўніцтве недзе на траіх. Паўночная Карэя, Расія… Ведаю, што інтарэс вялікі ў карэйцаў да вас. Я думаю, кусок работы і Беларусі там знойдзецца. З улікам тых праблем, якія існуюць», — заявіў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў аб намеры расказаць расійскаму калегу аб супрацоўніцтве з краінамі Афрыканскага кантынента, асабліва з улікам нядаўняга візіту ў Беларусь Прэзідэнта Экватарыяльнай Гвінеі. «Вельмі вядомы чалавек. І дасведчаны чалавек. Ёсць таксама сумесная работа па афрыканскім напрамку», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
«Словам, здавалася, што мы ўжо вырашылі ўсе пытанні. А яны ўсё збіраюцца і збіраюцца. Таму ёсць неабходнасць своечасова і параіцца», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, завяршаючы сваё ўступнае слова на пратакольнай частцы сустрэчы.