На працы сельскіх жыхароў трымаецца Беларусь. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з жыхарамі аграгарадка Белавежскі ў Камянецкім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«Вы, вядома, малайцы. Я (заўважаю за сабой) рэдка хвалю людзей, але вы малайцы. Дзякуй вам вялікі за працу. Сяляне наогул у нас людзі моцныя. Хвалю вас не таму, што я сам з сялян. Вы моцныя людзі, на вас трымаецца краіна. І нават у тыя цяжкія часы ніводны з вас не завагаўся і не зварухнуўся. Усе былі ў полі, кармілі ўсіх — і тых, хто павінен быў карыстацца плёнам працы сялян, і тых, хто хадзіў (у асноўным, па Мінску) і размахваў рукамі. Таму вы аснова нашай краіны», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
«І я ніколькі не шкадую аб тым, што ў свой час прымалі праграмы па адраджэнні вёскі і ўклалі дастаткова сродкаў у сельскую гаспадарку. Мы сёння адчуваем аддачу: не толькі накармілі свой народ, але і добра ў мінулым годзе прадалі прадуктаў харчавання, — дадаў Прэзідэнт. — Я часта сустракаюся з Прэзідэнтам Расіі, мы абмяркоўваем гэтыя пытанні, сінхранізуем нашу работу. Як адчувалі, што нам гэтыя «сябры» з Захаду могуць падкінуць праблем. Сёння і Расія, і Беларусь сябе забяспечваюць прадуктамі харчавання. Нашы людзі накормленыя, апранутыя, абутыя. А гэта галоўнае. Калі гэтага няма, ніколі не будзе стабільнасці ў краіне. А адзенне, абутак і прадукты харчавання — гэта вы, сяляне. І дай бог, каб у нас такія гаспадаркі былі ўсе па краіне».-0-