Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што Беларусь і Расія паспяхова вырашаць узнікаючыя праблемы ў сферы бяспекі. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«У бяспецы ваша праўда, я вас падтрымліваю. Тут у нас праблем нямала. Але іх будзем вырашаць. Мы нічога не баімся. Як у былыя часы гаварылі, наша справа справядлівая і рана ці позна мы ўсё роўна пераможам», — падкрэсліў беларускі лідар.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў сферы бяспекі на сустрэчы ёсць аб чым пагаварыць, асабліва ў сувязі з тым, што НАТА канцэнтруе войскі на заходніх рубяжах.