Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на фестывалі-кірмашы «Дажынкі-2024» у Мікашэвічах уручыў узнагароды работнікам прадпрыемстваў АПК, якія найбольш вызначыліся, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт падзякаваў усім кіраўнікам, камбайнерам, аграномам, механізатарам, вадзіцелям за хлеб і гераічную працу. Ён пажадаў усім здароўя, мірнага неба, шчасця, сямейнага дабрабыту і вялікіх поспехаў у нялёгкай, але вельмі патрэбнай рабоце. «Вы сапраўды сёння героі нашага дня. Вы — героі. Усё проста: час выбраў вас!» — сказаў ён.
Ордэна Працоўнай Славы ўдастоена адкрытае акцыянернае таварыства «Парахонскае». Аляксандр Лукашэнка ўручыў узнагароду дырэктару прадпрыемства Уладзіміру Храленку і спецыялісту па ідэалагічнай рабоце Людміле Малышчыцкай. Аляксандр Лукашэнка літаральна напярэдадні азнаёміўся з работай гэтай гаспадаркі і даў высокую ацэнку ўбачанаму. Прэзідэнт заявіў, што па гэтым узоры неабходна падыходіць да развіцця і іншых тэрыторый на Палессі.
Ордэна Пашаны ўдастоены галоўны аграном ААТ «Агра-Кобрынскае» Іван Гусак і трактарыст-машыніст ААТ «Косава» Уладзімір Харужы.
Медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджаны трактарыст-машыніст ААТ «Жураўлінае» Аляксандр Баран, вадзіцель ААТ «Дварэцкі» Уладзімір Кіндрук, дырэктар ААТ «Узнясенскі» Надзея Кандрацюк, аператар машыннага даення УП «Моладава-Агра» Валянціна Мокіч, трактарыст-машыніст ААТ «Жарабковічы» Анатоль Петух.
Ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» прысвоена старшыні СВК «Дарапеевічы» Васілю Юхімуку.
Шэрагу работнікаў сельгасарганізацый аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта. У іх ліку старшыня СВК «Фядорскі» Мікалай Агафонаў, кіраўнік аддзялення «Зводы» ААТ «Астрамечава» Фёдар Вабішчэвіч, трактарыст-машыніст ААТ «Агра-Моталь» Руслан Супрун, вадзіцель аўтамабіля аддзялення «Расна» ААТ «Белавежскі» Сцяпан Царук.
Падзяка Прэзідэнта аб’яўлена калектыву работнікаў ААТ «Агра-Калядзічы». Да Падзякі прыкладаўся таксама падарачны сертыфікат на трактар »Беларус 1221.3″. Узнагароду Аляксандр Лукашэнка ўручыў дырэктару прадпрыемства Сяргею Субоце, а таксама галоўнаму інжынеру Аляксандру Кадуку.