Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў навучэнцаў, студэнтаў, аспірантаў, настаўнікаў, навукова-педагагічных работнікаў з Днём ведаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

«Гэта свята ўсіх, хто 1 верасня пераступіў школьны парог, каб стаць бліжэй да сваіх мар, ажыццявіць якія дапамагаюць веды. Сёння пачынаецца новы навучальны год, для некага першы ў жыцці. Беларускія школы з вялікай цеплынёй сустракаюць першакласнікаў. Мы разам зрабілі ўсё, каб для малышоў і іх бацькоў гэты дзень стаў самым запамінальным і шчаслівым», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Студэнтам-першакурснікам, якім давядзецца спасцігнуць азы будучай прафесіі, Прэзідэнт пажадаў прайсці выбраны шлях дастойна і з максімальнай аддачай, знайсці неабходныя для рэалізацыі сваіх мэт кампетэнцыі і навыкі.
Кіраўнік дзяржавы падзякаваў настаўнікам і выкладчыкам за такую важную работу і гатоўнасць аддаваць сябе без астатку нашым дзецям.
«Няхай новы навучальны год прынясе ўсім вам радасць новых адкрыццяў і стасункаў, а ў сценах школ, каледжаў і ВНУ заўсёды пануе атмасфера імкнення да ведаў, узаемнай павагі і любові да нашай роднай Беларусі», — гаворыцца ў віншаванні.
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём ведаў
Навучэнцам, студэнтам, аспірантам,
настаўнікам, навукова-педагагічным
работнікам
Дарагія сябры!
Віншую вас з Днём ведаў.
Гэта свята ўсіх, хто 1 верасня пераступіў школьны парог, каб стаць бліжэй да сваіх мар, ажыццявіць якія дапамагаюць веды.
Сёння пачынаецца новы навучальны год, для некага першы ў жыцці. Беларускія школы з вялікай цеплынёй сустракаюць першакласнікаў. Мы разам зрабілі ўсё, каб для малышоў і іх бацькоў гэты дзень стаў самым запамінальным і шчаслівым.
Студэнтам-першакурснікам, якім давядзецца спасцігнуць азы будучай прафесіі, жадаю прайсці выбраны шлях дастойна і з максімальнай аддачай, знайсці неабходныя для рэалізацыі сваіх мэт кампетэнцыі і навыкі.
У гэты святочны дзень шчыра дзякую настаўнікам і выкладчыкам за такую важную работу і гатоўнасць аддаваць сябе без астатку нашым дзецям.
Няхай новы навучальны год прынясе ўсім вам радасць новых адкрыццяў і стасункаў, а ў сценах школ, каледжаў і ВНУ заўсёды пануе атмасфера імкнення да ведаў, узаемнай павагі і любові да нашай роднай Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка