Четверг, 5 марта 2026

Лукашэнка: мы ганарымся абаронцамі Айчыны ўсіх пакаленняў, якія з гонарам выконвалі воінскі абавязак

83

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў, воінаў і ветэранаў Узброеных Сіл з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Гэта свята непарыўна звязана з барацьбой беларусаў за суверэнітэт і незалежнасць, за права жыць свабодна на роднай зямлі, — гаворыцца ў віншаванні. — Найбольш яскрава лепшыя рысы нашага народа — мужнасць, стойкасць і гераізм — праявіліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны, калі на абарону вялікай Радзімы стаў і стары і малы. Мы беражліва захоўваем памяць аб гэтым подзвігу і ў 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — асаблівыя словы ўдзячнасці нашым дарагім ветэранам».

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі ганарацца абаронцамі Айчыны ўсіх пакаленняў, якія заўсёды з гонарам выконвалі свой воінскі абавязак. «Так было і ў далёкім Афганістане, і ў іншых гарачых кропках планеты», — адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што Узброеныя Сілы валодаюць усім неабходным, каб даць адпор любому агрэсару, адстаяць мір і згоду на беларускай зямлі, а створаная ў краіне сістэма тэрытарыяльнай абароны і народнага апалчэння надае справе аховы Айчыны сапраўды ўсенародны характар.

Прэзідэнт пажадаў усім здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у служэнні Айчыне.
Віншаванне Прэзідэнта з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл.

Паважаныя воіны і ветэраны Узброеных Сіл!

Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Гэта свята непарыўна звязана з барацьбой беларусаў за суверэнітэт і незалежнасць, за права жыць свабодна на роднай зямлі. Найбольш яскрава лепшыя рысы нашага народа — мужнасць, стойкасць і гераізм — праявіліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны, калі на абарону вялікай Радзімы стаў і стары і малы. Мы беражліва захоўваем памяць аб гэтым подзвігу і ў 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — асаблівыя словы ўдзячнасці нашым дарагім ветэранам.

Мы ганарымся абаронцамі Айчыны ўсіх пакаленняў, якія заўсёды з гонарам выконвалі свой воінскі абавязак. Так было і ў далёкім Афганістане, і ў іншых гарачых кропках планеты.

Упэўнены, што нашы Узброеныя Сілы сёння валодаюць усім неабходным, каб даць адпор любому агрэсару, адстаяць мір і згоду на беларускай зямлі, а створаная ў краіне сістэма тэрытарыяльнай абароны і народнага апалчэння надае справе аховы Айчыны сапраўды ўсенародны характар.

Жадаю ўсім здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у служэнні Айчыне.

Аляксандр Лукашэнка
23 лютага 2024 года.