Пятница, 23 мая 2025

Лукашэнка: мы ўпэўнена пішам новую старонку ў тысячагадовым летапісе беларускага народа

33

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Падзеі восені 1917 года прымусілі свет пачуць голас народа, які смела і адкрыта заявіў аб сваёй шматвяковай мары. Аб’яўленне аб стварэнні Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь стала сапраўды перамогай гістарычнай справядлівасці, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Невычэрпная любоў да Радзімы, працавітасць і адзінства дапамаглі нашым продкам прайсці ўсе выпрабаванні і адстаяць права свабодна жыць на роднай зямлі».

«Выбраўшы ў XXI стагоддзі самастойны шлях, мы захоўваем адвечныя арыенціры савецкай эпохі: ад ідэалаў сацыяльнай роўнасці і гуманізму да каштоўнасцей міру і дружбы народаў. Аберагаючы дасягнутае папярэднікамі, натхняючыся іх подзвігамі, упэўнена пішам новую старонку ў тысячагадовым летапісе беларускага народа», — падкрэсліў Прэзідэнт.

У гэты знамянальны дзень Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

Віншаванне Прэзідэнта з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі

Дарагія суайчыннікі!

Шчыра віншую вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Падзеі восені 1917 года прымусілі свет пачуць голас народа, які смела і адкрыта заявіў аб сваёй шматвяковай мары. Аб’яўленне аб стварэнні Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь стала сапраўды перамогай гістарычнай справядлівасці.

Невычэрпная любоў да Радзімы, працавітасць і адзінства дапамаглі нашым продкам прайсці ўсе выпрабаванні і адстаяць права свабодна жыць на роднай зямлі.

Выбраўшы ў XXI стагоддзі самастойны шлях, мы захоўваем адвечныя арыенціры савецкай эпохі: ад ідэалаў сацыяльнай роўнасці і гуманізму да каштоўнасцей міру і дружбы народаў. Аберагаючы дасягнутае папярэднікамі, натхняючыся іх подзвігамі, упэўнена пішам новую старонку ў тысячагадовым летапісе беларускага народа.

Дарагія таварышы, у гэты знамянальны дзень жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

Аляксандр Лукашэнка,
7 лістапада 2024 года.

БЕЛТА