Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў гэтых сімвалах — сцягу, гербе і гімне — знаходзіць сваё адлюстраванне лёс народа, яго нялёгкі шлях да міру і стварэння на роднай зямлі. «Кожнае слова гімна, кожны элемент сцяга і герба нябачна раскрываюць рэтраспектыву жыцця беларусаў ад самых вытокаў да яркіх здзяйсненняў сённяшняга дня», — канстатаваў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: «Дзяржаўныя сімвалы суверэннай Беларусі ўвасабляюць у сабе выдатныя дасягненні сучаснікаў: узыходжанне на Эверэст і заваяванне космасу, навуковыя адкрыцці і перамогі ў спорце, стварэнне высокатэхналагічных вытворчасцей і ўнікальных твораў мастацтва, моц і абараназдольнасць Айчыны. У іх — гонар за нашу краіну і наш народ».
Прэзідэнт пажадаў суайчыннікам моцнага здароўя, сямейнага шчасця, радасці і новых поспехаў на карысць Радзімы.Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём дзяржаўных сцяга, герба і гімна
Паважаныя суайчыннікі!
Ад усёй душы віншую вас з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
У гэтых сімвалах знаходзіць сваё адлюстраванне лёс народа, яго нялёгкі шлях да міру і стварэння на роднай зямлі. Кожнае слова гімна, кожны элемент сцяга і герба нябачна раскрываюць рэтраспектыву жыцця беларусаў ад самых вытокаў да яркіх здзяйсненняў сённяшняга дня.
Дзяржаўныя сімвалы суверэннай Беларусі ўвасабляюць у сабе выдатныя дасягненні сучаснікаў: узыходжанне на Эверэст і заваяванне космасу, навуковыя адкрыцці і перамогі ў спорце, стварэнне высокатэхналагічных вытворчасцей і ўнікальных твораў мастацтва, моц і абараназдольнасць Айчыны. У іх — гонар за нашу краіну і наш народ.
У гэты святочны майскі дзень жадаю вам, дарагія землякі, моцнага здароўя, сямейнага шчасця, радасці і новых поспехаў на карысць Радзімы.
Аляксандр Лукашэнка,
12 мая 2024 года.
