Калі Захад не хоча, каб Расія перамагла ва Украіне, трэба сесці за стол перагавораў і дамовіцца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з журналістамі замежных і беларускіх СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«Калі не хочаце, каб Расія перамагла, сядзьце за стол перагавораў і дамоўцеся», — сказаў Аляксандр Лукашэнка на пытанне журналіста французскага СМІ.
Адказваючы на пытанне, ці разлічвае Прэзідэнт Беларусі, што Расія пераможа, ён заявіў: «Разлічваю».
Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што Расія з’яўляецца бліжэйшым саюзнікам Беларусі, і гэта ні для каго не сакрэт. «Мы даўно працуем над фарміраваннем адзінага саюза. І мы ўсё прапісалі», — адзначыў ён.
Што датычыцца ўдзелу Беларусі ў канфлікце ва Украіне, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: «Нават французы не прымусяць мяне гэта зрабіць. Няма ў тым неабходнасці».