Четверг, 17 апреля 2025

Лукашэнка і Пуцін у нядзелю размаўлялі больш за восем гадзін

88

Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у нядзелю, 28 студзеня, у Санкт-Пецярбургу размаўлялі ўвогуле больш за 8 гадзін. Аб гэтым інфармуе Telegram-канал «Пул Першага», паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнікі дзяржаў разам па відэа-канферэнц-сувязі прынялі ўдзел у мерапрыемстве па ўводзе ў доследную эксплуатацыю новага зімовачнага комплексу на станцыі «Усход» у Антарктыдзе.

У Санкт-Пецярбургу наведалі нядаўна пабудаваную «СКА Арэну» — буйнейшы хакейны стадыён у свеце. Прэзідэнты цёпла пагутарылі з хакеістамі каманды.

Вечарам у Канстанцінаўскім палацы адбыліся перагаворы. У цэлым кіраўнікі дзяржаў на працягу дня размаўлялі ў самых розных фарматах, у тым ліку сам-насам за рабочым абедам і чаяпіццем, у час сумесных пераездаў.

БЕЛТА