Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін паразмаўлялі сам-насам на палях саміту АДКБ у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Спачатку агульны і актуальны парадак дня абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці, затым прадоўжылі размову аб справах у аўтамабілі. Дарэчы, для сумеснай паездкі лідары выбралі расійскі аўтамабіль «Аўрус».
Аляксандр Лукашэнка праводзіў расійскага калегу ў аэрапорце.