Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
![](http://www.budni.by/wp-content/uploads/2024/06/000019_1717787811_132220_big.jpg)
«Гэта маляўнічая падзея стала неад’емнай часткай культурнага жыцця нашай дзяржавы, — гаворыцца ў прывітанні. — Дзякуючы такому знакаваму міжнароднаму праекту мы маем унікальную магчымасць назіраць за сузор’ем талентаў прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей і веравызнанняў, якія жывуць у міры і згодзе на беларускай зямлі».
Фестываль, паводле слоў Прэзідэнта, з’яўляецца яшчэ адным сведчаннем таго, што Беларусь заўсёды адкрыта для людзей добрай волі.
Сімвалічна, што мерапрыемства праходзіць у знамянальны год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, заўважыў кіраўнік дзяржавы. У радах беларускіх партызан і падпольшчыкаў, не шкадуючы сваіх жыццяў, вялі гераічную барацьбу з ворагам прадстаўнікі больш як 70 нацый і народнасцей.
«Дзіўная атмасфера гэтага свята садзейнічае ўмацаванню дружалюбных сувязей, служыць сімвалам яднання і духоўнага багацця народаў», — падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам і гасцям фестывалю душэўнага цяпла, шчасця і здароўя: «Няхай любоў да мастацтва, гонар за сваю культуру дапамагаюць дасягаць новых вяршынь».