Суббота, 12 октября 2024

Лукашэнка: для адбіцця верагоднай подласці ў адносінах да Беларусі ў нас ёсць усё

48

Для адбіцця верагоднай подласці ў адносінах да Беларусі ў краіны ёсць усё неабходнае. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях ваеннай бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што Беларусь даўно знаходзіцца ў цэнтры геастратэгічных інтарэсаў планеты. «Гэта адна з прычын у тым ліку нарастання напружанасці ля нашых граніц. Плюс да таго (мы таксама гэта даўно бачым), за межамі нашай краіны, з ліку асабліва нашых збеглых, якія пакінулі Беларусь, фарміруюцца розныя харугвы і, як яны гучна называюць, палкі, цэлыя карпусы для таго, каб уварвацца ў пэўны перыяд часу ў Беларусь і ўзяць уладу, павярнуць краіну назад. Мы таксама гэта бачылі і ведаем. Ведаючы гэта, мы заўсёды да гэтага рыхтаваліся — да процідзеяння гэтым людзям. Асабліва па лініі спецслужбаў і па лініі Узброеных Сіл. І перш за ўсё арміі», — адзначыў Прэзідэнт.

«Як мне міністр заўсёды дакладвае і дзяржсакратар, старшыня КДБ, мы гатовы, поўнасцю гатовы, каб процідзейнічаць любым пагрозам, якія існуюць супраць Беларусі. Я так разумею, для адбіцца верагоднай подласці (я не хачу сказаць нападзенняў, удараў) у адносінах да Беларусі ў нас ёсць усё», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

БЕЛТА