Суббота, 5 октября 2024

Лукашэнка дае інтэрв’ю японскаму тэлеканалу TBS

139

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прадаўжае серыю інтэрв’ю замежным СМІ. Кіраўнік дзяржавы дае інтэрв’ю японскаму тэлеканалу TBS, паведамляе БЕЛТА.

У якасці інтэрв’юера выступае Шыгеноры Канехіра — журналіст, які працуе на тэлеканале TBS з 1977 года і на гэты час з’яўляецца вядучым праграмы Hodo Tokushu («Спецыяльны рэпартаж»).

Месцам для правядзення гутаркі выбрана Зялёная зала Палаца Незалежнасці, дзе ў 2015 годзе праходзілі перагаворы нармандскай чацвёркі і выпрацоўваліся мінскія пагадненні.

Тэлеканал TBS уваходзіць у склад медыяхолдынга Tokyo Broadcasting System Holdings. Ён вядзе вяшчанне з 1955 года. На тэрыторыі 6 прэфектур Японіі з агульным насельніцтвам 43,5 млн чалавек ажыццяўляецца эфірнае вяшчанне. Ёсць таксама 28 афіліраваных станцый вяшчання, якія дазваляюць глядзець праграмы TBS у любым пункце краіны.