Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў пракуратуры з прафесійным святам — Днём работнікаў пракуратуры. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Пракурорскі корпус суверэннай Беларусі ўносіць важкі ўклад у развіццё дзяржавы, удасканаленне яе прававых механізмаў у забеспячэнне законных правоў і інтарэсаў грамадзян. Ваша паўсядзённая праца, без якой немагчымы мір і згода ў грамадстве, нагляд за выкананнем законаў ва ўсіх сферах жыцця, патрабуе вялікага прафесіяналізму, прынцыповасці і аб’ектыўнасці. І ўсе гэтыя якасці ў поўнай меры ўласцівыя большасці работнікаў органаў пракуратуры», — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў асаблівую значнасць набывае расследаванне пракурорамі крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, якая раскрывае новыя старонкі трагедыі мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны, праўду аб подзвігу продкаў і сапраўднай цане свабоды і незалежнасці беларусаў.
Асаблівыя словы ўдзячнасці кіраўнік дзяржавы адрасаваў ветэранам, якія ўнеслі вялікі ўклад у станаўленне і ўмацаванне органаў пракуратуры.