Суббота, 14 декабря 2024

Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена выйсці на новы ўзровень супрацоўніцтва з Калумбіяй

64

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Калумбіі Густава Петра з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Беларусь, прыхільная да ідэй узаемавыгаднага развіцця, мірнага ўрэгулявання любых канфліктаў, высока цэніць значныя крокі кіраўніцтва Калумбіі па ўстанаўленні згоды і спакою на калумбійскай зямлі», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусі вельмі блізкая сацыяльная палітыка Прэзідэнта Калумбіі, якая арыентавана на паляпшэнне ўзроўню жыцця найбольш слабаабароненых слаёў насельніцтва. «Мінск зацікаўлены выйсці на новы ўзровень супрацоўніцтва з Багатой і больш поўна рэалізаваць магчымасці двухбаковага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурнай і іншых сферах», — падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Густаву Петра выдатнага здароўя і плённай дзейнасці пры выкананні адказнай дзяржаўнай місіі, а народу Калумбіі — міру і дабрабыту.

БЕЛТА