Вторник, 18 июня 2024

Лукашэнка: Беларусь разлічвае на актывізацыю партнёрскіх сувязей з Алтайскім краем Расіі

44

Беларусь разлічвае на актывізацыю старых і стварэнне новых партнёрскіх сувязей з Алтайскім краем Расіі. Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Алтайскага края Віктарам Таменкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы цёпла прывітаў у Мінску вельмі прадстаўнічую дэлегацыю Алтайскага края, адзначыўшы, што гэты рэгіён вельмі блізкі беларусам па духу. Паколькі ён па праву лічыцца жытніцай Сібіры, адным з самых буйных аграрных рэгіёнаў Расіі. Так, па аб’ёмах намалочанага збожжа, у першую чаргу высакаякаснай пшаніцы, Алтайскі край уваходзіць у першую дзясятку рэгіёнаў Расіі. А па грэчцы гэты рэгіён прызнаны лідар 2023 года з ураджаем амаль 1 млн т. 

Для кіраўніка расійскага рэгіёна Беларусь таксама, можна сказаць, родная, бо яго маці з-пад Мазыра. І напярэдадні Віктар Таменка пабываў на зямлі продкаў, пагутарыў са сваякамі. 

Прэзідэнт выказаў надзею, што гэты візіт дэлегацыі Алтайскага края дапаможа пераадолець некаторае адставанне ва ўзаемным гандлі і стане пунктам адліку для актывізацыі старых і стварэння новых партнёрскіх адносін. Кіраўнік дзяржавы абазначыў шэраг напрамкаў, па якіх ёсць добрыя перспектывы. «Разлічваю з вашай дапамогай надаць ім сур’ёзнае паскарэнне», заўважыў беларускі лідар.

БЕЛТА