Понедельник, 11 мая 2026

Лукашэнка адобрыў праект пагаднення аб адзінай сістэме мытнага транзіту ЕАЭС і трэціх бакоў

103

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 мая падпісаў указ нумар 186, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення аб адзінай сістэме мытнага транзіту Еўразійскага эканамічнага саюза і трэцяга боку (трэціх бакоў). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення ўпаўнаважаны Дзяржаўны мытны камітэт.

БЕЛТА