Адносіны Беларусі з Казахстанам знаходзяцца на вельмі высокім узроўні, але ёсць над чым працаваць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з намеснікам прэм’ер-міністра — міністрам замежных спраў Казахстана Муратам Нуртлеу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэты візіт будзе садзейнічаць умацаванню двухбаковых адносін. «Мы можам канстатаваць сёння, што адносіны паміж Беларуссю і Казахстанам знаходзяцца на вельмі высокім узроўні, але, як кажуць спартсмены, ёсць над чым працаваць», — сказаў Прэзідэнт.
У Беларусі, паводле слоў Прэзідэнта, вельмі ўважліва назіраюць за працэсам трансфармацыі інстытутаў кіравання і грамадства ў Казахстане і, як кажуць, многае бяруць на карандаш. «Вельмі правільна вы робіце, умацоўваючы тым самым і незалежнасць сваёй дзяржавы, і бяспеку, што немалаважна сёння», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
«Вы павінны ведаць, што Беларусь заўсёды была вашым сябрам і на нас вы тут, калі вам трэба будзе, можаце разлічваць», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
У час сустрэчы беларускі лідар таксама перадаў прывітанне і самыя цёплыя пажаданні свайму казахстанскаму калегу і добраму сябру Касым-Жамарту Такаеву. «Калі будзе магчымасць, і першаму Прэзідэнту Казахстана, з якім мы вельмі шмат працавалі, Нурсултану Абішавічу (Назарбаеву. — Заўвага БЕЛТА) таксама перадайце самыя добрыя пажаданні», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.