Среда, 15 января 2025

Лукашэнка: абставіны патрабуюць ад беларускіх мытнікаў нетрывіяльных, аператыўных рашэнняў

125

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва, асабовы склад і ветэранаў мытнай службы з прафесійным святам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Сёння мытная служба Рэспублікі Беларусь сутыкаецца з сур’ёзнымі выклікамі. Узмацненне знешняга эканамічнага націску на айчынных вытворцаў, закрыццё пагранічных пунктаў пропуску, а таксама пастаянныя парушэнні норм пропуску аўтатранспарту кантрольнымі службамі сумежных дзяржаў штодзённа патрабуюць ад беларускіх мытнікаў нетрывіяльных, аператыўных рашэнняў, – гаворыцца ў віншаванні. – Праяўляючы прынцыповасць, высокі прафесіяналізм і разумна выкарыстоўваючы сучасную тэхніку, вы эфектыўна процідзейнічаеце розным проціпраўным праявам, надзейна забяспечваючы эканамічную бяспеку і інтарэсы нашай дзяржавы. Так павінна быць і ў далейшым».

Асаблівыя словы ўдзячнасці Прэзідэнт адрасаваў ветэранам, якія стаялі ля вытокаў стварэння мытнай службы суверэннай Беларусі і сёння застаюцца дастойным прыкладам для маладых супрацоўнікаў. Кіраўнік дзяржавы таксама падзякаваў за добрую работу, патрыятызм і адданасць Айчыне ўсім мытнікам, пажадаў ім і іх сем’ям здароўя, дабра, мірнага неба і новых вялікіх поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

БЕЛТА