Пятница, 13 декабря 2024

Лукашэнка абмеркаваў з Шайгу гарантыі бяспекі Беларусі

102

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу ў Мінску з міністрам абароны Расіі Сяргеем Шайгу, які прыбыў у беларускую сталіцу ў развіццё нядаўніх дамоўленасцей паміж кіраўнікамі дзяржаў.

«Калі мы расставаліся пасля апошніх перамоваў з Уладзімірам Пуціным, то дамовіліся, што вы са спецыялістамі прыедзеце ў Беларусь, і мы сядзем з вамі, абмяркуем пытанні бяспекі Беларусі. Вы ведаеце, я ўжо ўздымаў гэтае пытанне», – сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што заходнія краіны не выконваюць дамоўленасці аб гарантыях бяспекі, якія даваліся ў рамках Будапешцкага мемарандума ў абмен на вывад ядзернай зброі.

«Дзесьці пасля 1994-га года, вядомага Будапешцкага мемарандума, дзе кляліся ўсе заходнія дзяржавы і Расія даць поўную бяспеку Казахстану, Украіне і Беларусі. Канечне, вы ведаеце, што заходнія дзяржавы растапталі ўсе гэтыя дамовы і заявы, і ніякай бяспекі няма. Малася на ўвазе эканамічная бяспека ў тым ліку. Ну якая эканамічная бяспека, калі яны ўводзяць супраць нас, Расіі санкцыі?! – адзначыў беларускі лідэр. – Таму я гэтае пытанне падняў у перамовах з Прэзідэнтам Расіі. Ён абсалютна мяне падтрымаў па ўсіх напрамках. І, гаворыць, нам трэба прарэвізаваць усе нашы дагаворы і пагадненні – Беларусі і Расіі, – паглядзець, які нарматыўны прававы акт міждзяржаўнага характару трэба прыняць зараз, каб гарантаваць поўную бяспеку Беларусі».

«Увогуле гэта гучала на перагаворах так, што ў выпадку агрэсіі супраць Беларусі Расійская Федэрацыя абараняе Беларусь як уласную тэрыторыю. Вось такія нам патрэбны гарантыі бяспекі», – заявіў Прэзідэнт.

БЕЛТА