Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Мікашэвічах на ўрачыстай цырымоніі ўшаноўвання аграрыяў фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2024» пахваліў аграрыяў Брэсцкай вобласці за поспехі па розных напрамках і паставіў для рэгіёна яшчэ больш высокую задачу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Упэўнены, і вам, і новаму кіраўніку вобласці (Пётр Пархомчык. — Заўвага БЕЛТА) не займаць ведаў, вопыту і амбіцый. Рэгіён павінен у бліжэйшыя гады ўстойліва выйсці на 2,5 млн т збожжавых і зернебабовых. Я ўпершыню ў сваім жыцці прамыслоўца накіраваў у ваш, можна сказаць, аграрна-прамысловы край. Гэта адзін з лепшых кіраўнікоў нашага БЕЛАЗа, які павінен даць дыханне не толькі сельскай гаспадарцы, але перш за ўсё — прамысловасці, якая ў нас крыху адстае на Брэстчыне. Праграму ён гэту падрыхтаваў, у бліжэйшы час разгледзім. Таму што без прамысловасці не будзе і сельскай гаспадаркі», — заявіў беларускі лідар.
«Я вельмі веру і вельмі спадзяюся на вас, заўсёды рады вашым поспехам, гатовы і ў далейшым ісці разам з вамі да новых вышынь і ў эканоміцы, і ў сацыяльным жыцці», — заявіў беларускі лідар.
У гэтым годзе вобласць першай у рэспубліцы пачала і завяршыла жніво, паклаўшы ў засекі амаль 2 млн т збожжавых і зернебабовых і выйшаўшы на ўраджайнасць звыш 38 цэнтнераў на круг.
Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык у сваім выступленні далажыў, што ўборачная па ўсіх культурах у рэгіёне выходзіць на фініш.
«У Брэсцкай вобласці асабліва ставяцца да даручэнняў Прэзідэнта нашай краіны. І пастаўленая задача дасягнуць выніку 2,5 млн т прымаецца да выканання. Вы часта гаворыце, што час выбраў нас. Узмацню гэта пытанне: хто, акрамя нас?» — сказаў кіраўнік рэгіёна.
Пётр Пархомчык падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за цяпло і клопат аб аграрыях. Ён паднёс кіраўніку дзяржавы ў падарунак каравай новага ўраджаю.
Паводле слоў старшыні аблвыканкама, у 2014 годзе Аляксандр Лукашэнка стаў ганаровым палешуком. У сувязі з гэтым яму зрабілі яшчэ адзін сімвалічны падарунак — два кані палескай пароды. «Гэта працавітая парода — тая, якая дапамагала людзям у розныя цяжкія моманты. Два кані ў бліжэйшы час будуць у вашым распараджэнні», — сказаў Пётр Пархомчык.
У дадатак да коней Аляксандру Лукашэнку падарылі кнігу пра гэту пароду.
«Дзякуй вялікі! Не паспеў назначыць губернатарам — перасадзіў мяне на каня, — пажартаваў кіраўнік дзяржавы. — Ён ведае, што да жывёл у мяне асаблівыя адносіны. Але я думаў карову падораць. Падарыў каня. Таксама нядрэнна. Ёсць у мяне коні. Усе коні, якіх мне падарылі. І з-за мяжы, і іншыя. Я іх берагу. Таму гэтыя два кані (я ведаю, што гэта за парода) знойдуць добрае месца ў маёй прэзідэнцкай гаспадарцы».
Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз усім падзякаваў, асабліва за больш як 2 млн т збожжа. «Трэба два з палавінай і трэба квітнеючае Палессе», — рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.
На заканчэнне свайго ўдзелу ў свяце ён пакінуў аўтограф на планшэце, прысвечанаму візіту ў Мікашэвічы. Гэты планшэт стане часткай рэгіянальнай выстаўкі.
